Адрас:

220073, г. Мінск, вул. Альшэўскага, 8

Тэлефон прыёмнай:

+375 (17) 204-40-24

Рэжым работы:

8.00 - 17.00, обед 13.00 - 14.00

Прадстаўнічая ўлада

beliankinaСтаршыня Мінскага раённага Савета дэпутатаў Бялянкіна Юлія Іванаўна.

Нарадзілася ў 1979 годзе ў г. Мінску. У 2005 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт, 2017 годзе - клінічную ардынатуру Дзяржаўнай установы адукацыі "Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі». З сакавіка 2018 года - старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Прадстаўляе раённы Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, аб'яднаннямі і грамадзянамі. Узначальвае прэзідыум Савета.

Дакладвае Савету аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыi, інфармуе грамадзян аб стане спраў на падведамаснай Савету тэрыторыі.

Накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій.

Склікацца сесіі Савета, арганізуе працу па падрыхтоўцы сесiй Савета, пасяджэнняў яго прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў. Падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета, яго прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні.

Забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, адрасаваных раённаму Савету, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян.

Ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета.

Вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і рашэннямі Савета.

Юрыдычны адрас: 220073, г. Мінск, вул. Альшэўскага, 8, каб. 327

Тэлефон: 204 41 45, 207-27-65 (пр.)

Апошняя змена 03.09.19
Друкаваць

Інтэрнэт-рэсурсы

Яндекс.Метрика