Адрас:

220073, г. Мінск, вул. Альшэўскага, 8

Тэлефон прыёмнай:

+375 (17) 270-50-24

Рэжым працы

x

Рэжым працы
Панядзелак-пятніца
з 8.00 да 17.00,
абед з 13.00 да 14.00
Субота-нядзеля - выхадны

Прыём зваротаў ад грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў каб. 215/7, 215/8 у працоўныя дні з 08.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00. Тэлефон для даведак: 8 (017) 204 43 69 , 8 (017) 204 40 98 .

Заявы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур прымаюцца ў каб. 214 па пн., Вт. , чт., пт. з 08.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00, пар. з 08.00 да 20.00 без перапынку на абед. Тэлефон для даведак: +375 (17) 270-90-35.

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб начальнікамі структурных падраздзяленняў Мінскага райвыканкама ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Раённы выканаўчы камітэт

Мінскі раённы выканаўчы камітэт

Старшыня Мiнскага раённага выканаўчага камітэта

urgevichЮргевіч Уладзімір Іосіфавіч

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў в. Шавёлы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2006 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. У 2013 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З сакавіка 2020 года прызначаны на пасаду старшыні Мінскага райвыканкама.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама, кіраўніцтва і каардынацыю дзейнасці першага намесніка старшыні, намеснікаў старшыні і кіраўніка справамі райвыканкама.

Курыруе пытанні ўнутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, дзяржаўнай кадравай палітыкі, бюджэту, фінансаў, падаткаў, асноўныя напрамкі развіцця галін народнагаспадарчага комплексу, эканомікі раёна і каардынуе іх дзейнасць.

Першы намеснік старшыні

Кукашук Юрый Уладзіміравіч

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў г. Кобрын Брэсцкай вобласці. У 1993 годзе скончыў СПТВ-102 г. Кобрына, у 1996 годзе - Мінскі архітэктурна-будаўнічы каледж, у 2002 годзе - Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, у 2013 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З красавіка 2020 года прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

Курыруе пытанні жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, будаўнічага і дарожнага комплексу, сувязі і інфарматызацыі, транспарту і камунікацый, лясной гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя, надзвычайных сітуацый, грамадзянскай абароны.

Намеснік старшыні

Панчанка Аляксандр Пятровіч

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў г. Арол Расійскай Федэрацыі. У 1996 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. М. Танка, ў 1999 - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у 2016 годзе - УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт».

З сакавіка 2019 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Мiнскага райвыканкама.

Курыруе пытанні эканомікі, прамысловасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў прамысловасці, бюджэтна-падатковай і грашова-крэдытнай палітыкі, інвестыцыйнай дзейнасці, рэгістрацыі, ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання, маёмасных адносін, прадпрымальніцтва, ліцэнзавання, гандлю і бытавых паслуг насельніцтву, прыдарожнага сэрвісу, знешнеэканамічнай дзейнасці, імпартазамяшчэння, развіцця прамысловасці, у тым ліку абаронных галін, паліўнага і энергетычнага комплексу раёна, энергаэфектыўнасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, лагістычных цэнтраў, збору, перапрацоўкі лому і адходаў чорных і каляровых металаў, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, інтэлектуальнай уласнасці, рэкламы і ажыццяўлення мерапрыемстваў па мадэрнізацыі эканомікі.

Намеснік старшыні

Ціхонка Ірына Васільеўна

Нарадзілася ў 1975 годзе ў в. Чамярысы Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыла ў 1999 годзе Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім. М. Танка.

З лістапада 2018 года - намеснік старшыні, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы.

Курыруе пытанні сацыяльна-культурнай сферы, ідэалагічнай работы, друку, аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння насельніцтва, уключаючы аздараўленне дзяцей за мяжой, гуманітарнай дзейнасці, ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Саветамі дэпутатаў усіх узроўняў.

Намеснік старшыні –

начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні

Лютарэвіч Андрэй Аляксандравіч

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў г. Жлобін Гомельскай вобласці. У 2002 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт ім. П. В. Сухога па спецыяльнасці «аўтаматызаваны электрапрывад», у 2014 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «ўпраўленне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу».

З чэрвеня 2020 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні - начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

Курыруе пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, харчовых рэсурсаў, вытворчасці і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, пытанні зямельных адносін, геадэзіі і картаграфіі, тэрытарыяльнай абароны.

Кіраўнік спраў

Барадака Наталля Дзмітрыеўна

Нарадзілася ў 1981 годзе ў г. Рэчыца, Гомельскай вобласці. Скончыла ў 2003 годзе ўстанову адукацыі "Беларускі інстытут правазнаўства», у 2017 годзе Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2017 году - кіраўнік спраў Мінскага райвыканкама.

Курыруе пытанні арганізацыйна-тэхнічнага і гаспадарчага абслугоўвання дзейнасці выканаўчых камітэтаў раёна, арганізацыі і ўдасканалення дакументацыйнага забеспячэння кіравання ў райвыканкаме і гор (пас) сельвыканкамах, стану выканальніцкай дысцыпліны, укаранення і выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці дзяржаўных органаў раёна, арганізацыі і кантролю абароны дзяржаўных сакрэтаў у райвыканкаме.

Апошняя змена 15.06.20
Друкаваць

Інтэрнэт-рэсурсы

Яндекс.Метрика